Царква «Збаўленне» – гэта храм Аб'яднанай царквы хрысціян веры евангельскай у Беларусі. Ён з'яўляецца адным з найбуйнейшых хрысціянскіх храмаў у краіне.
Царква «Збаўленне» – адзін з найбуйнейшых хрысціянскіх храмаў у краіне. Цікава, што будучы праект царквы спачатку прысніўся галоўнаму архітэктару горада Баранавічы Баляславу Тумашчыку. Архітэктар не толькі перанёс яго на паперу, але і курыраваў увесь ход будаўніцтва. У 1990 годзе быў заліты фундамент царквы, у 1992 годзе было скончана будаўніцтва цокальнага паверха, а ўсе будаўнічыя працы былі завершаны ў 1993 годзе. У храме адначасова можа размясціцца больш за 1000 чалавек.
На сёння царква налічвае больш за тысячу трыста дарослых вернікаў і каля тысячы дзяцей і моладзі. Баранавічы, пачынаючы з часу "вялікага евангельскага прабуджэння" 1920-х – 1930-х гадоў з'яўляюцца адным з цэнтраў беларускага пратэстантызму.
Дата публікацыі: 18.02.2021.
Для зручнай навігацыі па славутасцях выкарыстайце БЯСПЛАТНУЮ мабільную праграму