Гродзенскі заапарк — першы, найбуйнейшы і ў свой час адзіны заапарк у Беларусі.
Гродзенскі заапарк быў заснаваны ў 1927 годзе, калі ў батанічным садзе мужчынскай гімназіі адкрыўся заалагічны аддзел.
Гісторыя Гродзенскага заапарка шчыльна звязана з дзейнасцю групы энтузіястаў Таварыства аматараў прыроды на чале з Янам Каханоўскім — выкладчыкам біялогіі ў мужчынскай гімназіі імя Адама Міцкевіча. З яго ініцыятывы ў 1926 годзе на дабрачынныя сродкі ў парку (цяпер парк імя Жылібера) для навучальных мэтаў быў створаны батанічны сад. У 1927/1928 навучальным годзе з'явіўся заалагічны аддзел батанічнага саду, у якім першапачаткова змяшчалася 17 відаў жывёл беларускай фаўны.
Пасля пашырэння сад атрымаў назву біялагічнага і зрабіўся папулярным месцам наведвання для гарадзенцаў і гасцей горада.
Цяпер заапарк налічвае больш за 3 тысячы жывёлаў 317 відаў. Заапарк размешчаны каля чыгуначнага вакзала і займае плошчу большую за 5 гектараў.
Дата публікацыі: 12.06.2017.
Для зручнай навігацыі па славутасцях выкарыстайце БЯСПЛАТНУЮ мабільную праграму