Месца зараджэння старажытнага Рагачова.
Рагачоў упершыню ўпамінаецца ў 1142 годзе. Гэта адзін са старажытных гарадоў Беларусі. Тут, на ўзвышшы, у сутоках рэк Дняпра і Друці, знаходзіўся ўмацаваны цэнтр старажытнага Рагачова. У XVI стагоддзі, дзякуючы каралеве польскай і вялікай княгіні літоўскай Боне Сфорцы, на гары з’явіўся замак. Ён быў пабудаваны з дрэва, абнесены земляным валам з ровам, абарончыя сцены мелі выгляд астрогу. У цэнтры дзядзінца стаяў аднапавярховы палац, флігель, царква, гаспадарчыя пабудовы. У канцы XVII стагоддзя палац пачаў прыходзіць у заняпад, апошнія яго рэшткі зніклі ў гады Другой сусветнай вайны. Сёння на Замкавай гары пра старажытнасць гораду сведчыць волат-камень з надпісам: “Отсюди есть пошел город Рогачев в лето 1142 года”.
Дата публікацыі: 10.10.2017.
Для зручнай навігацыі па славутасцях выкарыстайце БЯСПЛАТНУЮ мабільную праграму